Праектаванне рэнтгенаўскіх кабінетаў медыцынскага прызначэння

Інстытут на працягу многіх гадоў ажыццяўляе праектаванне медыцынскіх аб'ектаў у Брэсце, Брэсцкай вобласці і ў іншых рэгіёнах Рэспублікі Беларусь. У большасці запраектаваных аб'ектаў прадугледжваецца ўстаноўка рэнтгенаўскіх апаратаў медыцынскага прызначэння.

Інстытут мае ліцэнзію №02300/60-4 на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іянізавальнага выпраменьвання, у частцы праектавання радыяцыйных аб'ектаў (рэнтгенаўскіх кабінетаў медыцынскага прызначэння), выдадзеную 01.04.2011 Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. У 2021 годзе ў адпаведнасці з рашэннем калегіі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь № 52 км ад 14.12.2021 у ліцэнзію ўнесены змяненні, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Тэрмін дзеяння ліцэнзіі - 10 гадоў.

Пачынаючы з 2011 года інстытутам запраектавана больш за 50 аб'ектаў медыцынскага прызначэння, у якіх прадугледжана ўстаноўка (замена) рэнтгенаўскіх апаратаў рознага тыпу і прызначэння.