08.04.2025
Рашэннем агульнага сходу акцыянераў адкрытага акцыянернага таварыства "Інстытут комплекснага праектавання аб'ектаў будаўніцтва", г. Брэст, які праводзіўся 28 сакавіка 2025 года (пратакол №56), зацверджаны памер дывідэндаў за 2023 год на адну акцыю ў суме 1,377645 рубля.
Парадак выплаты дывідэндаў:
- працуючым акцыянерам - пералічэнне на асабовыя рахункі ААТ "БанкБелЗЭБ";
- непрацуючым акцыянерам жыхарам г.Брэста – пералікам на асабовы рахунак у ААТ «БанкБелЗЭБ»; у г.Баранавічы - у ААБ "Беларусбанк";
- юрыдычным асобам - шляхам пералічэння на разліковы рахунак.
Тэрмін выплаты:
- у Камітэт Дзяржаўнай маёмасці Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта да 20 красавіка 2025 года,
- астатнім акцыянерам да 20 снежня 2025 года.
Перыядычнасць выплаты дывідэндаў за 2025 год - адзін раз у год пасля правядзення чарговага сходу.
07 красавіка 2025 г.