Распрацоўка праектнай дакументацыі

Інстытут выконвае функцыі генеральнага праекціроўшчыка і распрацоўвае праектную дакументацыю для аб'ектаў будаўніцтва любога класа складанасці. Наяўнасць неабходных атэстатаў адпаведнасці, вопытных і кваліфікаваных спецыялістаў дае магчымасць распрацоўваць сваімі сіламі ў поўным аб'ёме праектную дакументацыю для ўзвядзення жылых, грамадскіх і вытворчых будынкаў і збудаванняў, раёнаў жылой забудовы і тэрыторый вытворчай інфраструктуры.

Інстытут мае працяглы і ўнікальны вопыт праектавання аб'ектаў адукацыі, культуры, аховы здароўя і спорту як у Брэсцкай вобласці, так і ў Рэспубліцы Беларусь.

Наяўнасць патрабаваных ліцэнзій і кампетэнтных спецыялістаў дазваляе ажыццяўляць наступныя ліцэнзуемыя віды дзейнасці:

  • дзейнасць па забеспячэнні пажарнай бяспекі: праектаванне сістэм аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, сістэм супрацьдымнай абароны, сістэм апавяшчэння аб пажары і кіравання эвакуацыяй;
  • дзейнасць у галіне прамысловай бяспекі: праектаванне аб'ектаў газаразмеркавальнай сістэмы і газаспажывання, праектаванне (распрацоўка тэхналагічнага раздзела) кацельняў;
  • дзейнасць у галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іянізавальнага выпраменьвання: праектаванне радыяцыйных аб'ектаў (рэнтгенаўскіх кабінетаў медыцынскага прызначэння);
  • ахоўная дзейнасць: праектаванне сродкаў і сістэм аховы.

У апошнія гады ў інстытуце ў практыку праектавання актыўна ўкараняюцца BIM-тэхналогій. У цяперашні час распрацоўка праектнай дакументацыі індывідуальных аб'ектаў у пераважнай большасці выпадкаў ажыццяўляецца з ужываннем BIM.